Мінскае «Дынама» даведалася, з кім згуляе ў выпадку праходу гібралтарскага клуба ў Лізе Еўропы або паразы

У панядзелак адбываецца лёсаванне плэй-оф кваліфікацыі еўракубкаў.

05.08.2024 / 14:32

Фота: ФК «Дынама» Мінск

Мінскае «Дынама» ў выпадку праходжання ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы гібралтарскага «Лінкольна» згуляе з «Андэрлехтам» — 34-разовым чэмпіёнам Бельгіі.

У мінулым сезоне «Андэрлехт» заняў у чэмпіянаце Бельгіі трэцяе месца.

Матчы «Дынама» — «Лінкольн» (Гібралтар) адбудуцца 8 і 15 жніўня. Мінчукі першы матч згуляюць у чацвер у Венгрыі, дзе праводзяць хатнія паядынкі.

У выпадку праходжання гібралтарскага клуба і, як вынік двубою з «Андэрлехтам», «Дынама» як мінімум трапіць у групавы турнір Лігі канферэнцый.

У выпадку паразы ад «Лінкольна» ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый «Дынама» згуляе з пераможцам пары «Балкані»(Косава) — «Ларн» (Паўночная Ірландыя).

Іншыя беларускія клубы — «Тарпеда-БелАЗ», «Іслач», «Нёман» — вылецелі з кваліфікацыі Лігі канферэнцый ужо ў першых для сябе раўндах, прычым сёй-той ганебна.

Лідар чэмпіянату Беларусі вылецеў з нятопавага еўракубка ўжо на першай стадыі кваліфікацыі

Чарговая ганьба беларускага футбола. «Іслач» вылецела з еўракубкаў, прайграўшы камандзе з Сан-Марына

БАТЭ вылецеў з Кубка Беларусі на стадыі 1/8 фіналу

Nashaniva.com