Польскія памежнікі забралі ў беларуса фуру коштам 200 тысяч даляраў

Беларускі кіроўца аўто затрыманы.

05.08.2024 / 15:34

Фота: Памежная служба Польшчы

Грамадзянін Беларусі спрабаваў перасекчы польскую мяжу ў пункце пропуску «Кукурыкі» на фуры DAF з паўпрычэпам.

Падчас агляду польскія памежнікі западозрылі, што хтосьці праводзіў маніпуляцыі з VIN-нумарам машыны. Гэта ўнікальны код транспартнага сродку, які змяшчае звесткі аб вытворцу і характарыстыках транспартнага сродку, а таксама пра год яго выпуску.

У выніку памежнікі прынялі пастанову арыштаваць фуру коштам 800 тысяч злотых (прыкладна 200 тысяч даляраў), паведамляе памежная служба.

Акрамя таго, 47-гадовы кіроўца фуры затрыманы да высвятлення абставінаў.

Nashaniva.com