Дэпутата малдаўскага парламента насмерць укусіла аса

Дэпутат малдаўскага парламента ад урадавай партыі «Дзеянне і салідарнасць» (PAS) Юрый Пэсат, які займаў таксама пасаду старшыні парламенцкай камісіі ў пытаннях сельскай гаспадаркі, памёр 5 жніўня ў 52 гады. Прычына смерці не зусім звычайная.

05.08.2024 / 16:53

Юрый Пэсат. Фота: facebook.com/partidulpas

Як паведамілі ў ягонай партыі, мужчына памёр раніцай ад анафілактычнага шоку, выкліканага ўкусам асы.

«Мы з глыбокім смуткам паведамляем пра смерць нашага калегі Юрыя Пэсата. Ён быў адданым, працавітым і сумленным калегам. На працягу многіх гадоў ён працаваў на карысць грамадства», — адзначылі ў партыі і выказалі спачуванні сям'і і блізкім дэпутата.

У парламенце Малдовы праходзяць ператрусы. Падобна, што зноў шпіянаж

У Маскве малдаванін памёр пасля таго, як яму вырвалі зуб

На «Славянскім базары» перамагла прадстаўніца Малдовы

Nashaniva.com