Расійскія ўлады паведамілі пра напады УСУ на Белгарадскую і Курскую вобласці

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, напрыклад, што УСУ атакавалі сяло Ясныя Зоры.

06.08.2024 / 07:50

Ілюстрацыйнае фота: Efrem Lukatsky / AP

Украінскія войскі мінулай ноччу абстралялі горад Суджа, у выніку пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей, паведаміў часова в.а. губернатара Аляксей Смірноў, піша Бі-бі-сі.

«Сёння ноччу з боку Украіны абстраляны горад Суджа. Паранены пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Яны дастаўлены ў Суджанскую раённую бальніцу, дзе ім аказваецца медыцынская дапамога. Моцна пашкоджаныя некалькі жылых дамоў», — напісаў ён у тэлеграме.

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што УСУ атакавалі сяло Ясныя Зоры.

«У выніку прамога траплення снарада цалкам згарэў легкавы аўтамабіль і пашкоджаны адзін прыватны дом. Пасля нападаў дронаў і скідаў выбуховых прыстасаванняў з БПЛА загарэліся гараж з аўтамабілем, які знаходзіцца ўнутры, і яшчэ два легкавыя аўтамабілі», — паведаміў ён.

Па словах губернатара, у трох кватэрах шматкватэрнага дома выбіты вокны, аскепкамі пашкоджаны прыватны дом і восем аўтамабіляў.

Nashaniva.com