Якая абстаноўка на мяжы па стане на раніцу аўторка?
У параўнанні з гіганцкімі чэргамі ў нядзелю становішча стала крыху лепш, аднак чэргі вялікія.
06.08.2024 / 08:25
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брэст» па стане на 08:00 у аўторак стаіць 55 аўтобусаў і 400 легкавікоў. Вечарам у нядзелю было 80 аўтобусаў.
У «Каменным Логу» а 8 раніцы перад зонай чакання стаяць 165 аўто і 9 аўтобусаў (вечарам у нядзелю было 23 аўтобусы).
У Беняконях — 90 легкавікоў. Чэргаў з аўтобусаў няма.
У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы чаргі з аўтобусаў і легкавікоў няма.
Больш за суткі пакут: як беларусы праходзяць польскую мяжу