Лукашэнка сёння прыехаў на Курган Славы

Пул першага паведамляе, што сёння адбудзецца сімвалічная цырымонія з яго ўдзелам.

06.08.2024 / 09:45

Фота: Пул першага

Таксама Лукашэнку раскажуць аб ходзе рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу і планах па яе завяршэнні.

Фота: Пул першага

Па ўсёй краіне серыя маштабных мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі і 80-годдзя аперацыі Баграціён.

І гэта крыху дзіўна. Бо ў Беларусі афіцыйна святкуецца Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня, калі ў 1944-м быў вызвалены Мінск, а апошні горад (Брэст) быў вызвалены 28 ліпеня.

А з вялікіх дат сёння — угодкі выдання Скарынам першай кнігі (6 жніўня 1517).

Nashaniva.com