На наступным тыдні ў Брэсце можа быць +42, у Гродне +40

Гэта разлікі мадэлі GFS на наступны тыдзень, паведамляе тэлеграм-канал nadvorie.

06.08.2024 / 10:05

У Бярозе, згодна з гэтай мадэллю, у аўторак, 13 жніўня, будзе +40°, у Мінску +33°, у Маладзечне +32°, у Магілёве +29°.

Іншыя прагнозы таксама папярэджваюць пра новую хвалю спёкі, але лічаць, што яна будзе не такая істотная, максімум +35-36 градусаў.

Nashaniva.com