У Брэсце за ўдзел у акцыі пратэсту судзяць двух братоў і яшчэ двух чалавек

У судзе Ленінскага раёна Брэста сёння распачынаецца чарговы суд паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.

06.08.2024 / 11:04

На гэты раз будуць судзіць двух братоў Мацвея і Леаніда Аверчукоў. Пра іх затрыманне стала вядома напачатку чэрвеня. Таксама па гэтай справе праходзяць Алег Літвінчук і Алеўціна Гудкова, піша «Вясна».

Справу супраць берасцейцаў разглядае Андрэй Грушко, на рахунку якога мінімум 29 палітычных прысудаў па крымінальных справах. У 2021 годзе ён адправіў у калоніі на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах 13 палітвязняў.

Nashaniva.com