Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і залевы сёння
Выпісаны аранжавы ўзровень небяспекі.
06.08.2024 / 12:53
Белгідрамет папярэджвае, што сёння з 12:40 да 18:00 навальніцы распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыі краіны, месцамі пры навальніцах чакаюцца моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
У Мінску з 12:40 да 18:00 чакаецца навальніца, месцамі пры навальніцы — моцныя залевы.
Неспрыяльныя з'явы захаваюцца да канца дня.