Літва плануе паступова зменшыць колькасць аўтобусных маршрутаў з Беларуссю

Плануецца далейшае скарачэнне аўтобусных рэйсаў паміж Літвой і Беларуссю, заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайце.

06.08.2024 / 13:21

Паводле яе слоў, ёсць план па скарачэнні патоку аўтобусаў, за гэта адказвае Мінтранс. 

«Мы ў сваю чаргу закрылі памежныя пункты, што паменшыла патокі, з нашага боку былі зроблены адпаведныя дзеянні, якія паўплывалі на гэты працэс», — заявіла Білатайце ў эфіры Радыё LRT, піша «Спутнік».

Прадстаўнік Міністэрства транспарту Станіславас Лінгіс у сваю чаргу паведаміў, што зараз рэалізуецца прынятае ўрадам Літвы яшчэ ў сакавіку рашэнне аб скарачэнні рэйсаў у Беларусь у два разы.

Ён таксама адзначыў, што пасажырапаток можа павялічыцца ў сувязі з тым, што Літва забараніла праезд легкавых машын з беларускімі нумарамі. Аднак прагназаваць, як складзецца сітуацыя пасля ўступлення ў сілу забароны, у ведамстве пакуль не могуць.

Кіраўнік Віленскай кампаніі пасажырскага транспарту далёкага следавання Арунас Індрашус заявіў, што не чуў пра новыя планы па скарачэнні рэйсаў. Ён нагадаў, што сакавіка гэтага года іх колькасць і так скарацілася напалову.

Індрашус растлумачыў, што на сённяшні дзень новыя дазволы не выдаюцца, а старыя не падаўжаюцца. Перавозкі пакуль яшчэ ажыццяўляюцца тымі дазволамі, якія сапраўдныя, і з заканчэннем іх тэрміну перавозчыкі, не атрымліваючы новыя, сыходзяць.

Як заявіў раней у аўторак дырэктар Упраўлення транспартнай бяспекі Генюс Лукошус, з 58 рэйсаў у Беларусі цяпер засталося 35. Плануецца, што да лютага 2025 года колькасць паступова будзе зніжана да 29.

Nashaniva.com