Ці дапусцяць школьнікаў да вучобы, як яны прыйдуць з яркімі валасамі?

Ці дапусцяць да заняткаў падлеткаў, якія захацелі вылучыцца і прыйшлі ў школу, напрыклад, з чырвонымі валасамі? На гэтае пытанне «Мінскай праўдзе» адказала прарэктар па метадычнай рабоце ДУ «Акадэмія адукацыі» Валянціна Гінчук.

06.08.2024 / 15:12

Фота: «Мінская праўда» 

Паводле яе слоў, у кожнай установы адукацыі ёсць свае правілы, якія тычацца знешнасці навучэнцаў.

«Фарміраванне культуры знешняга выгляду — гэта адзін з кірункаў выхаваўчай работы ў школах. Таму звяртаць увагу і на школьную вопратку, і на прычоску будуць. І мы спадзяемся на поўнае паразуменне ў гэтым пытанні і на падтрымку бацькоў, якія таксама павінны разумець, куды яны адпраўляюць сваё дзіця. Але падлеткі, вядома, будуць хацець вылучыцца, а мы будзем ім падказваць іншыя спосабы самарэалізацыі», — кажа Валянціна Гінчук.

Яна мяркуе, што адзіная школьная форма дысцыплінуе навучэнцаў, у іх развіваецца разуменне, што ў дзелавой сітуацыі трэба мець адпаведны выгляд.

Nashaniva.com