Ва Уруччы праз залеву спыніўся грамадскі транспарт

На Мінск абрынулася магутная залева, з-за чаго некаторыя раёны сталіцы сур'ёзна падтапіла.

06.08.2024 / 16:57

Скрыншот відэа: Minsk News

У выніку ва Уруччы і раёне Зялёнага Луга часткова спыніўся грамадскі транспарт.

Так, паводле паведамлення «Мінсктранса», на вуліцы Гарадзецкай ва Уруччы не хадзілі аўтобусы №99, на вуліцах Русіянава і Шафарнянскай, праспекце Незалежнасці адбылося прыпыненне руху аўтобусаў на маршрутах №15, 31, 33, 80, 86, 99, 135, 155, 167, 169, 194с, 195 і тралейбусаў №2т, 37, 41, 61.

На Лагойскім тракце і вуліцы Каліноўскага ў абодвух напрамках не хадзілі аўтобусы на маршрутах №13, 37, 37д, 80, 113с, 115э, 145с і трамваі маршрутаў №1, 5, 6, 11.

На вуліцах Кнорына і Каліноўскага адбылося прыпыненне руху аўтобусаў на маршруце №13, 37, 37д і тралейбусаў на маршрутах №29, 61.

Праблемы з транспартам назіраюцца на Казінца каля МКАД, праспекце Газеты «Звязда» і Партызанскім праспекце ў раёне Мотавела.

На Мінск зноў абрынулася магутная залева ФОТАФАКТ

Сіноптыкі папярэдзілі пра навальніцы і залевы сёння

На Гродна сёння абрынуўся моцны дождж ФОТЫ 

Nashaniva.com