У Лагойскім раёне ў лабавым сутыкненні загінулі два чалавекі

Аварыя адбылася днём 6 жніўня на аўтатрасе Мінск — Віцебск.

06.08.2024 / 16:50

Паводле папярэдніх звестак, 24-гадовая кіроўца аўтамабіля Toyota ехала па аўтадарозе Мінск-Віцебск у напрамку Лагойска. На 29 кіламетры трасы яна не ўлічыла стан дарожнага пакрыцця і ўмовы надвор'я — у той момант ішоў дождж.

Паводле інфармацыі МУС, дзяўчына пайшла ў некіраваны занос і выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з машынай Volkswagen.

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр аўтамабіля Toyota загінулі на месцы. Яшчэ 3 удзельнікі аварыі дастаўленыя ў бальніцу для аказання меддапамогі, дзе вызначаюць ступень цяжару цялесных пашкоджанняў.

Лагойскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб) КК РБ.

У Мінскім раёне ў ДТЗ загінула 19-гадовая дзяўчына

У Мінску таксіст знёс святлафор і ўляцеў у аўтобус. Усё з-за навігатара

У Брэсце 16-гадовая дзяўчына на матацыкле ўрэзалася ў дарожны знак

Nashaniva.com