Палітвязня Аліневіча перавялі з бальніцы ў Калядзічах у жодзінскую турму
Пра змены ў становішчы палітвязня Ігара Аліневіча паведаміў анархісцкі тэлеграм-канал «Право на восстание».
06.08.2024 / 19:53
Аліневіча змясцілі ў бальніцу ў Калядзічах напрыканцы чэрвеня. Прычыны гэтага невядомыя.
Ігар Аліневіч — актывіст анархісцкага руху. Ён быў затрыманы пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года.
Яго абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынкі ДАІ і Дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці.
Лукашэнкаўскі суд прызначыў Ігару Аліневічу 20 гадоў калоніі. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў следчую турму Жодзіна.
Палітвязень Ігар Аліневіч трапіў у бальніцу
Аўдыякніга анархіста Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» выйшла на беларускай мове
Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ
«Проста пекла на зямлі». Што вядома пра турму, дзе трымаюць Сяргея Ціханоўскага і Ігара Аліневіча