У беларускай глыбінцы знайшлі сталоўку з цэнамі, якіх нібыта і не бывае

Калі вы лічыце, што нядорага і смачна паабедаць ужо немагчыма, значыць, вам не даводзілася бываць у сталовай прадпрыемства «Чырвоны Мазыранін» у Нароўлі, піша «Анлайнер».

06.08.2024 / 21:37

Фота: «Анлайнер»

Мясцовае меню двухтыднёвай даўніны ўключае халодныя закускі, супы, асноўныя стравы, гарніры, напоі і нават пакупныя дэсерты. А цэны сапраўды прыемна ўражваюць.

Напрыклад, салата «Навінка» каштуе 1,83 рубля. За такія грошы і дома не нарэжаш агуркі з памідорамі. А салата са свежых памідораў з алеем — за 0,89 рубля.

Супы таксама не расчаруюць. Боршч за 0,77 рубля за 250 грамаў або вялікая порцыя капусты за 1,97 рубля. У сталіцы на гэтыя грошы наўрад ці ўпакоўку булённых кубікаў купіш.

Што да асноўных страў, то біфштэкс «Смак» прыгатуюць за 3,31 рубля, а стэйк з птушкі «Аматарскі» за 4,65 рубля. Тушаная бульба з гароднінай па 1,72 рубля за 200 грамаў — выдатны дадатак да любой стравы.

Да гэтага ўсяго можна ўзяць лімонны напой за 0,32 рубля.

«Адразу адказваю на пытанне, ці хапае ўсім страў. Асноўная плынь наведвальнікаў з 11-й да 13-й — на гэтым этапе прадукцыі хапае на 70-80%. Далей з 13-й да 14-й плынь людзей моцна падае, а пасля 14-й прыходзяць і ўвогуле 1-2 чалавекі. Вядома, у канцы дня асартымент страў на 50% адсутнічае.

Ёсць у асартыменце і вяндліна, якую мы копцім самі. У сталовую купілі новую нізкатэмпературная печ тамлення з функцыяй вэнджання. Пастаянна пашыраем асартымент.

Усіх наведвальнікаў у дзень праходзіць 110-120 чалавек. Бываюць пікі 140 і нават 170. Гэта бывае рэдка, тады кладзёмся на раздачу самі. Але нікога не адпраўляем галоднымі. Усіх накормім», — расказаў шэф-кухар прадпрыемства.

Абслугоўванне тут як і ва ўсіх сталоўках: падыходзіце да стойкі, выбіраеце стравы, расплачваецеся. Інтэр'ер просты, мноства вокнаў напаўняе памяшканне святлом.

Як можна харчавацца цэлы дзень, калі ў кішэні 4 рублі? У тыктоку прапанавалі рацыён

У мінскай краме знайшлі макарону за 50 рублёў

Ірландзец тэсціруе беларускія сталоўкі. Вось якой з іх прапаноўвае даць мішленаўскую зорку 

«Укладаюся ў 2,5 рубля». Колькі грошай беларусы аддаюць на абеды ў сталоўках і кавярнях

Nashaniva.com