Нобелеўскага лаўрэата Юнуса прызначылі часовым прэм'ерам Бангладэш

Пасля спынення беспарадкаў у Бангладэш, уцёкаў прэм'еркі і прынятага пры ўдзеле вайскоўцаў рашэння распусціць парламент кіраўніком часовага ўрада краіны стаў 84-гадовы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру эканаміст Мухамад Юнус.

06.08.2024 / 23:09

Мухамед Юнус. Фота: Mahmud Hossain Opu / AP

Лідары студэнцкіх пратэстаў заклікалі Юнуса курыраваць фармаванне новага Кабінета.

Даўні праціўнік зрынутай прэм'еркі, у перыяд яе праўлення абвінавачаны ў фінансавых махінацыях і карупцыі, Мухамад Юнус пацвердзіў гатоўнасць будаваць новую Бангладэш і заявіў, што «краіна бенгальцаў» перажывае другую рэвалюцыю на шляху да дэмакратыі.

«Я крануты даверам пратэстоўцаў, якія хочуць, каб я ўзначаліў часовы ўрад. Я заўсёды дыстанцыяваўся ад палітыкі, але сёння, калі ў Бангладэш неабходна дзейнічаць дзеля маёй краіны і дзеля мужнасці майго народа, то я гэта зраблю», — сказаў ён агенцтву AFP.

Перад гэтым паведамлялася, што Мухамада Юнуса зрабілі галоўным дарадцам новага ўрада.

84-гадовы нобелеўскі лаўрэат Мухамад Юнус пагадзіўся ўвайсці ў часовы ўрад Бангладэш

Армія Бангладэш заявіла пра стварэнне Часовага ўрада

Пратэсты ў Бангладэш: прэм'ер-міністр пакінула краіну, натоўп захапіў яе рэзідэнцыю

У Бангладэш у сутыкненнях з паліцыяй загінулі 170 чалавек

Nashaniva.com