Сёння на Алімпіядзе ў Парыжы выступяць два беларусы
Sport Illustrated спрагназаваў тхэквандысту Георгію Гурцыеву золата.
07.08.2024 / 07:29
Фота: Michael Reaves / Getty Images
Георгій Гурцыеў пазмагаецца за медалі ў вагавой катэгорыі да 58 кг. Першым супернікам нашага спартсмена будзе французскі атлет Сірыян Раве, пасеяны на турніры пад чацвёртым нумарам сярод 18 удзельнікаў, паведамляе БелТА.
Арыенціровачны час пачатку стартаў — 10.45 па Мінску. Усе наступныя стадыі аж да фіналу ў самай лёгкай вазе ў тхэквандыстаў таксама пройдуць сёння.
У мінулым годзе Георгій Гурцыеў стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету.
У 11.40 на Алімпійскім водным стадыёне стартуюць спаборніцтвы байдарачнікаў на дыстанцыі 1000 м, дзе заяўлены Уладзіслаў Кравец.
Беларус выступіць у першым папярэднім заездзе, кампанію яму складуць прадстаўнікі ЗША, Партугаліі, Марока, Самоа і каманды бежанцаў.
Для прамога праходу ў паўфінал неабходна фінішаваць у топ-2, у выпадку няўдачы Кравец возьме ўдзел у чвэрцьфінале, які пачнецца а 15-й. Сёлета Уладзіслаў узяў два золаты чэмпіянату Еўропы ў байдарцы-чацвёрцы, а таксама стаў шматразовым чэмпіёнам гульняў краін БРІКС.
***
У беларусаў на Алімпіядзе, нагадаем, тры медалі: золата і срэбра на скачках на батуце ў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, срэбра ў акадэмічным веславанні ў Яўгена Залатога (2000 метраў).
Лідзіруе па медалях зборная ЗША — 86 медалёў (24 залатыя, 31 срэбраны, 31 бронзавы), у Кітая — 59 (22+21+16), у Аўстраліі — 35 (14+12+9), Францыі — 48 (13+16+19), Вялікабрытаніі — 46 (12+15+19).
Абубакар Хаслаханаў пакідае Алімпіяду
«Купі торбу і расказвай усім, што быў у Парыжы!» На «Куфары» прадаюць промапрадукцыю Алімпіяды
Арман Дзюпланціс устанавіў новы фантастычны сусветны рэкорд у скачках з шастом на Алімпіядзе