Нейрахірург расказаў пра стан 8-гадовага хлопчыка, на якога ўпалі футбольныя вароты

Школьнік знаходзіцца ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску, куды прыехалі і яго бацькі з Віцебска. Дактары дыягнаставалі адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, а таксама удар галаўнога мозгу.

07.08.2024 / 08:10

Стан расцэньваецца на дадзены момант як сярэдняй цяжкасці. Цяпер дзіця ў яснай прытомнасціі, — расказаў доктар-нейрахірург Аляксандр Корань у эфіры АНТ

Ён адзначыў, што чэрапна-мазгавая траўма не патрабуе хірургічнага ўмяшання. Ён дадаў, што хлопчыку правядуць дадатковае абследаванне і ён будзе пераведзены з рэанімацыі ў нейрахірургію.

Нагадаем, што дзіця-футбаліст у Віцебску атрымала цяжкія траўмы падчас заняткаў у СДЮШАР у панядзелак.

Прычына цяжкіх траўмаў хлопчыка ў віцебскай спартшколе — падзенне варот

Nashaniva.com