У белгарадскім Шабекіне беспілотнік прыляцеў у акно кватэры

Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што памежны горад Шабекіна, які рэгулярна трапляе пад абстрэлы, «падвергся нападам дронаў УСУ».

07.08.2024 / 09:11

Фота: тэлеграм Вячаслава Гладкова

«Двума дронамі атакаваны шматкватэрны дом. Адзін беспілотнік заляцеў у акно кватэры, пашкодзіўшы шыбы. У выніку нападу другога дрона адбылося ўзгаранне ў той жа кватэры», — паведаміў губернатар у тэлеграме, апублікаваўшы фота пашкоджанага дома.

Па папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў, удакладніў Гладкоў.

Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Беспілотнікі атакавалі Варонеж — расійскія СМІ

Nashaniva.com