Украінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці
Украінскім фармаванням удалося замацавацца ў памежнай зоне, нягледзячы на інтэнсіўныя ўдары і атакі расійскіх войскаў, паведамляе расійскі Z-канал «Рыбар».
07.08.2024 / 09:27
Карта з тг-канала «Рыбар»
На паўночна-заходнім участку ўкраінцы занялі населеныя пункты Мікалаева-Дар'іна, Дар'іна і Свердлікава.
Лінія кантролю на трасе Рыльск — Суджа дакладна невядомая: мяркуючы па ўсім, украінскія фармаванні адступілі.
На паўднёвы ўсход Украіна пашырыла зону кантролю ўздоўж трасы 38к — 004, прасунуўшыся да Ганчароўкі, заходняга прыгарада Суджы.
Напружаная сітуацыя захоўваецца ў хутары Алешня. Там украінскіх вайскоўцаў больш, чым расіян.
Паводле папярэдняй інфармацыі, усяго на падкантрольнай УСУ тэрыторыі Курскай вобласці знаходзіцца да 400 украінскіх байцоў, заключае «Рыбар».
Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?
УСУ праніклі ў Курскую вобласць
Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў