Абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы ў Варшаве прызналі адэкватным і будуць судзіць

Абвінаваўчае заключэнне павінна быць абвешчана 9 жніўня. Эксперты прызналі, што падазраваны ў стане свядомасці і здольны паўстаць перад судом. Пра гэта «Белсату» распавёў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба.

07.08.2024 / 10:35

Дарыяна С. вядуць адразу пасля затрымання. Фота: srodmiescie.policja.gov.pl

«Атрымана экспертнае заключэнне ад псіхіятраў, псіхолага і сэксолага, у якім утрымліваецца выснова аб тым, што падазраваны з'яўляецца ў стане свядомасці і можа прымаць удзел у дасудовым разглядзе, а таксама ў судовых пасяджэннях.

Пры гэтым эксперты не ставяць пад сумнеў яго стан свядомасці і не ўстанавілі, што быў момант або абмежаванне яго свядомасці. Так што ён будзе адказваць перад судом. Ён не з'яўляецца псіхічна хворым», — сказаў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы.

25-гадовая Ліза была згвалтаваная і забітая ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. У гэтым абвінавачваюць 23-гадовага Дарыяна С., які быў затрыманы неўзабаве пасля таго, што здарылася. У яго ў доме знайшлі асабістыя рэчы Лізы.

Паводле папярэдніх даных, нападнік прыставіў нож да горла Лізы, згвалтаваў яе і душыў, а потым кінуў без прытомнасці на зямлі. Толькі раніцай яе знайшлі людзі, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося. Яна знаходзілася ў цяжкім стане ў рэанімацыі, а 1 сакавіка памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Лізу пахавалі на Паўночных могілках у Варшаве.

Лізу Герцэн пахавалі на Паўночных могілках Варшавы ВІДЭА

«У Парыж разам з каханым». Што напісала ў сваім дзённіку Ліза, забітая ў Варшаве

Падазраваны ў забойстве Лізы Герцэн прызнаў віну

Як будзе выглядаць помнік на магіле беларускі Лізы, якую забілі ў цэнтры Варшавы ФОТА

Nashaniva.com