Байдарачнік Уладзіслаў Кравец прабіўся ў паўфінал
Наш байдарачнік паказаў другі час.
07.08.2024 / 11:56
Фота: aport5.by
Уладзіслаў Кравец паказаў другі час (3:32.07) у першым заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 1000 м і аўтаматычна кваліфікаваўся ў паўфінал алімпійскага турніру, паведамляе sport5.by.
Наступны раз на ваду беларускі вясляр выйдзе 10 жніўня (субота). Старт паўфіналаў у 12.10 па мінскім часе.
Заўтра ў кваліфікацыі выступіць Юлія Трушкіна на каноэ (200 метраў).