Яшчэ васьмі жыхарам Брэста далі калонію за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года

Усіх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 года. 

07.08.2024 / 12:05

10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Фота: Бінокль

У судзе Ленінскага раёна Брэста пятага жніўня абвясцілі прысуд яшчэ васьмі мясцовым жыхарам — Івану Амрэйчыку, Васілю Ніпарку, Аляксею Самайлюку, Анатолю Закурку, Ігару Сарокіну, Сяргею Дземідзюку, Мікіту Яхімовічу і Валянціне Жукоўскай. Як піша «Берасцейская Вясна», суддзя Дзмітрый Шурын прызначыў ім тэрміны ад паўтары да двух з паловай гадоў калоніі, піша «Вясна».

Так, прызначаныя наступныя тэрміны:

Паводле звестак «Берасцейскай Вясны», усе абвінавачаныя задоўга да суда былі змешчаныя пад варту. Каго затрымалі яшчэ ў лютым 2024 года, кагосьці — цягам сакавіка гэтага года. Пазней усіх быў затрыманы Сяргей Дземідзюк — у красавіку 2024 года. Ігара Сарокіна затрымалі на мяжы ў лютым, калі ён вяртаўся з Польшчы, дзе працаваў электрыкам.

Такім чынам, ужо вядома пра 33 асуджаных паводле артыкула 342 КК за пратэсты ў Брэсце, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года. Нагадаем, што за тую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе паводле арт. 293 КК і ўсім прызначалі калонію.

Nashaniva.com