Мінчук скраў ровар — аказалася, ён належыць яго брату

Ровар хацеў прадаць, але потым перадумаў.

07.08.2024 / 15:22

Аднойчы вечарам 29-гадовы мінчанін вырашыў зайсці ў госці да бацькоў. Тых дома не аказалася, але мужчына вырашыў не сыходзіць з пустымі рукамі.

Ён заўважыў у тамбуры ровар коштам 500 рублёў і забраў яго з сабой. Мінчук хацеў прадаць скрадзены транспарт, але потым перадумаў і пакінуў ровар у лесапаласе недалёка ад дома бацькоў.

Як аказалася, мужчына абакраў уласнага зводнага брата.

Усё высветлілася, калі ўладальнік ровара напісаў заяву ў міліцыю, і злодзея вылічылі па камерах. Цяпер у дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа за крадзеж.

Nashaniva.com