Пуцін назваў атаку ў Курскай вобласці маштабнай правакацыяй

Атака ваенных УСУ ў Курскай вобласці — гэта «маштабная правакацыя». Пра гэта перад пачаткам нарады з членамі ўрада заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

07.08.2024 / 14:40

 Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле яго слоў, Кіеў «вядзе розную стральбу з розных відаў зброі ў тым ліку ракетнага, па грамадзянскіх будынкаў, жылых дамах, машынам хуткай дапамогі».

Ён адзначыў, што пасля нарады з урадам будзе праводзіць сустрэчу з кіраўнікамі сілавых ведамстваў.

«Па выніках маёй размовы з в.а.губернатара Курскай вобласці дадзены даручэнні па шэрагу грамадзянскіх ведамстваў па аказанні неабходнай дапамогі жыхарам вобласці. Урад таксама прашу заняцца гэтым неадкладна», — дадаў Пуцін.

Адказным па гэтым пытанні ён назваў першага віцэ-прэм'ера Дзяніса Мантурава.

Пуцін назваў атаку ў Курскай вобласці маштабнай правакацыяй

Украінская армія ўклінілася ў Курскую вобласць на глыбіню да 15 км

Украінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці

«Гэта пасля адводу сіл Бацькі». У прарыве фронту пад Курскам Z-каналы вінавацяць Лукашэнку

Nashaniva.com