Спецыяліст-гігіеніст патлумачыла, чаму вада ў Драздах стала сіняй-сіняй

На ўсіх пляжах Мінска дазволена купанне, паведаміла журналістам прадстаўнік Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі» Наталля Шэўчык, піша БелТА.

07.08.2024 / 15:06

«Усяго сёлета ўзята 308 пробаў вады з адкрытых вадаёмаў. Па стане на сённяшні дзень усе пробы адпавядаюць гігіенічным нарматывам па паказчыках мікрабіялагічнай бяспекі. На падставе комплекснай ацэнкі водных аб'ектаў купанне на афіцыйных пляжах горада магчыма без абмежаванняў. Санітарны стан ацэньваецца як здавальняючы», — адзначыла Наталля Шэўчык.

Фота: Onliner.by

Каментуючы відэа з пляжаў №7 і 9 вадасховішча Дразды, дзе вада набыла сіне-зялёнае адценне, Наталля Шэўчык патлумачыла: «На гэтым тыдні атрымалі двухразовы стандартны станоўчы лабараторны вынік па гэтых пляжах. Меры па прыпыненні купання дзяцей і дарослых адмененыя — купанне дазволена.

Афарбоўка тлумачыцца тым, што ў нас штогод праходзіць прыродная з'ява, якая называецца «цвіценне вады». Яна не ўяўляе небяспекі, калі не атрыманы нестандартны вынік. Афарбоўку надае высокая канцэнтрацыя пігментных клетак — з-за высокай тэмпературы і залішняй колькасці сонечнага святла цвіце багавінне. На гэта немагчыма ўздзейнічаць».

Nashaniva.com