Украінцы захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу

Маршрут праз Суджу — адзіны пазасталы з пяці газаправодаў, які злучае Расію і Еўропу.

07.08.2024 / 15:15

Па паведамленнях тэлеграм-каналаў, УСУ захапілі газавымяральную станцыю «Суджа» ў Курскай вобласці. Тут «Газпрам» перадае газ ва ўкраінскую газатранспартную сістэму.

Маршрут праз Суджу — адзіны пазасталы з пяці газаправодаў, які злучае Расію і Еўропу, пішуць «Новые Ізвестія».

Па апошніх паведамленнях, УСУ захапілі 11 населеных пунктаў Курскай вобласці і замацаваліся ў іх. Як перадае былы афіцэр Генштаба Міхаіл Звінчук у сваім канале «Рыбар», а таксама іншыя ваенкары, вартыя даверу, вакол Суджы замацаваліся ўкраінскія войскі.

Суджа — гэта адчувальны пункт на карце не толькі для «Газпрама» і Расіі, але і для Еўропы і самой Украіны.

Пуцін назваў атаку ў Курскай вобласці маштабнай правакацыяй

Украінская армія ўклінілася ў Курскую вобласць на глыбіню да 15 км

Украінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці

«Гэта пасля адводу сіл Бацькі». У прарыве фронту пад Курскам Z-каналы вінавацяць Лукашэнку

Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў

Nashaniva.com