Вайскоўцаў з Лунінца адпраўляюць на вучэнні на расійскі палігон Ашулук

Сёння ў Лунінцы ўрачыста праводзілі вайскоўцаў 56-га зенітнага ракетнага палка і 8-й радыётэхнічнай брыгады, якія адбылі на расійскі палігон Ашулук у Астраханскай вобласці. Там яны возьмуць удзел у тактычных вучэннях, піша «Медыя-Палессе».

07.08.2024 / 15:32

Двума днямі раней лунінецкія ўлады абвясцілі пра правядзенне вучэнняў па пагрузцы ваеннай тэхнікі на чыгуначныя платформы. Паведамлялася, што дзеянні вайскоўцаў праходзілі ў рамках адпрацоўкі элементаў баявой падрыхтоўкі.

56-ы элітны ракетна-зенітны полк базуецца на Лунінецкім аэрадроме з поўнамаштабнага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну.

Таксама вядома, што ў Ашулук адпраўляюць авіятэхніку і лётныя экіпажы з Баранавічаў.

Nashaniva.com