У Мінску з-за залевы ўчора зноў затапіла падземны паркінг і гандлёвы цэнтр

6 жніўня падтапленні назіраліся ў пяці раёнах сталіцы.

07.08.2024 / 15:57

Фото: ГАИ Минска

У Мінску 6 жніўня выпала 23 мм ападкаў пры месячнай норме ў 71 мм.

З-за вялікай колькасці ападкаў у Кастрычніцкім, Маскоўскім, Першамайскім, Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах былі падтопленыя дзевяць участкаў дарог, гандлёвы цэнтр і двор шматпавярхоўкі. Акрамя таго, зноў затапіла падземны паркінг, як гэта было падчас мінулай моцнай залевы.

МНС паведамляе, што ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі і камунальныя службы праводзілі ліквідацыю наступстваў падтапленняў, піша БелТА.

Паводле інфармацыі «Мінсктранса», з-за ўмоў надвор'я зафіксаваныя 14 выпадкаў спынення руху грамадскага транспарту працягласцю да 1 гадзіны 31 хвіліны. Рух ажыццяўляўся па аб'язных маршрутах.

Ва Уруччы праз залеву спыніўся грамадскі транспарт

На Мінск зноў абрынулася магутная залева ФОТАФАКТ

У падземным паркінгу ў Мінску патанулі 14 аўтамабіляў ВІДЭА

Nashaniva.com