Літоўскую кампанію аштрафавалі амаль на 14 млн еўра за парушэнне санкцый супраць Беларусі
У кампаніі таксама канфіскавалі шэсць паўпрычэпаў.
07.08.2024 / 17:39
Літоўская кампанія, якая займаецца экспартам тэхнікі, аштрафаваная на 13,6 млн еўра за парушэнне санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі і Расіі.
Акрамя таго, у кампаніі канфіскавалі шэсць трактарных паўпрычэпаў.
Кампанія пры заключэнні здзелак з фірмамі, зарэгістраванымі ў Казахстане, Беларусі і Турцыі, не забяспечыла выкананне абмежаванняў і абавязацельстваў, устаноўленых міжнароднымі санкцыямі, паведамляюць літоўскія мытнікі.
У выніку перавозка затрыманых транспартных сродкаў была расцэненая як парушэнне міжнародных санкцый.
ЕС увёў санкцыі супраць 28 беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў
Польшча не збіраецца забараняць уезд машын з беларускімі нумарамі