Герасімаў далажыў Пуціну, што прасоўванне ўкраінцаў у Курскай вобласці ўжо спынілі

Агенцтва ТАСС паказала відэа, як начальнік расійскага Генштаба дакладвае Пуціну пра сітуацыю з украінскім наступленнем на тэрыторыю Курскай вобласці. Разам з Пуціным даклад слухалі былы міністр абароны Сяргей Шайгу і цяперашні Андрэй Белавусаў, а таксама дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў.

07.08.2024 / 17:20

Валерый Герасімаў падчас даклада. Скрыншот з відэа

Даклад Герасімаў рабіў дыстанцыйна, знаходзячыся нібыта ў адным са штабоў аператыўнага кіравання недалёка ад месца баявых дзеянняў.

Паводле дакладу Герасімава, падчас адбіцця гэтай атакі нібыта загінулі 100 украінскіх вайскоўцаў, а агульныя страты праціўніка ён ацаніў у 315 чалавек. Усяго ж у атацы былі, паводле яго, задзейнічаныя да 1000 вайскоўцаў УСУ. 

Таксама УСУ нібыта ўжо страцілі 54 адзінкі тэхнікі, уключаючы сем танкаў. 

Аперацыю Герасімаў паабяцаў скончыць «разгромам праціўніка і выхадам на дзяржаўную мяжу».

Украінскія ўлады гэта паведамленне пакуль не каментавалі.

Украінцы захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу

Пуцін назваў атаку ў Курскай вобласці маштабнай правакацыяй

Украінская армія ўклінілася ў Курскую вобласць на глыбіню да 15 км

Украінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці

Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў

Украінскія войскі атакавалі Курскую вобласць Расіі. Што вядома?

Nashaniva.com