Роза Турарбекава патлумачыла, чаму пайшла з Каардынацыйнай рады

У эфіры «Еўрарадыё» гісторык і палітолаг Роза Турарбекава запэўніла, што яе рашэнне не было спантанным і імпульсіўным.

07.08.2024 / 19:08

Роза Турарбекава. Фота: «Наша Ніва»

«Прычын для сыходу было шмат, але я не сыходзіла, таму што кожны раз мае калегі, мае супольнікі па фракцыі (і не толькі яны) прыводзілі даволі важкія аргументы для таго, каб я паспрабавала застацца і паглядзець, як будуць развівацца падзеі далей. Яны пераконвалі мяне ў тым, што, мабыць, я занадта песімістычна гляджу на гэта, бо літаральна з першага пасяджэння я не хавала, што расчараваная і пісала з пытаннем: ці канец гэта дэмакратыі ў дэмакратычных сілах?» — падзялілася палітолаг.

@tokbelarus Как КГБ контролирует лучший университет Беларуси. И как туда приехала Наталья Кочанова с лекцией про «план Даллеса» #бгу #университет #кгб #беларусь #минсксейчас #студенты #учеба ♬ Polozhenie - Izzamuzzic Remix - Скриптонит

«Я думала, што, мабыць, сапраўды чагосьці не бачу і трэба паглядзець, як сітуацыя будзе развівацца. Але, на жаль, сітуацыя развіваецца не найлепшым чынам. Мой сыход з КР — не гучнае ляпанне дзвярыма, не гучная акцыя, каб паказаць сваё «фе» Каардынацыйнай радзе».

На рашэнне пайсці паўплывалі і прычыны асабістага характару, якія жанчына не называе:

«Я прыняла рашэнне, што сыходжу, пасля таго, як дадаліся яшчэ мае асабістыя прычыны, якія я не збіраюся агучваць, яны проста сталі апошнім аргументам, чаму я павінна пайсці. Але я вырашыла пачакаць да пачатку канферэнцыі «Новая Беларусь», каб не ладзіць дэмарш напярэдадні».

Палітолаг пацвердзіла, што пры гэтым працягне супрацоўніцтва з КР далей.

«Я лічу, што вельмі многім нашым дэлегатам (і не толькі ім, як высвятляецца) не хапае, можа быць, ведаў у сферы паліталогіі ці культуры палітычнай — прыхільнасці нормам і прынцыпам у першую чаргу. І не хапае здаровай канструктыўнай крытыкі, якую варта ўспрымаць», — патлумачыла яна.

Без Пазняка і Сахашчыка, з нервовымі дыскусіямі паміж Латушкам і Ягоравым. Як праходзіла канферэнцыя «Новая Беларусь»

Каардынацыйная рада абрала кіраўніцтва

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Nashaniva.com