Літва накіравала да межаў з Беларуссю і Расіяй «зубы дракона»

Літоўская дзяржава закупіла і накіравала да беларускай і расійскай межаў супрацьтанкавыя вожыкі, «зубы дракона» і іншыя абарончыя сродкі, паведаміў міністр абароны Літвы Лаўрынас Кашчунас.

07.08.2024 / 20:16

Фота ілюстрацыйнае

«У айчынных вытворцаў за €4 млн закупленыя сродкі контрмабільнасці. Яны дастаўляюцца ў 27 пунктаў у раёне мяжы», — сказаў кіраўнік абароннага ведамства ў эфіры нацыянальнага радыё LRT.

Як чакаецца, 22 жніўня адбудзецца адкрыццё першага ўчастка, дзе будуць захоўвацца абарончыя сродкі. Усяго іх будзе 27.

Загароды ў самыя кароткія тэрміны будуць дастаўляцца да месца ўстаноўкі ў выпадку ўзнікнення адпаведнай неабходнасці.

Літва пабудуе ўмацаванні на мяжы з Беларуссю

Ва ўсіх беларусаў, якія жывуць у Літве, адклікалі дазволы на зброю

Армія Літвы ўпершыню ў гісторыі правяла агнявыя вучэнні HIMARS

Літва ўзмоцніць мяжу з Беларуссю цяжкімі кулямётамі і супрацьтанкавымі вожыкамі

Міністрам абароны Літвы стаў вядомы прыхільнік абмежаванняў супраць беларусаў

Nashaniva.com