Загінуў вядомы тэлепрапагандыст Яўгеній Паддубны

Пра смерць расійскага прапагандыста Яўгенія Паддубнага першым паведаміў у сваім тэлеграм-канале дэпутат Дзярждумы Міхаіл Дзялягін. Пасля яе пацвердзілі крыніцы многіх расійскіх каналаў і СМІ.

07.08.2024 / 21:26

Яўгеній Паддубны

41-гадовы Яўгеній Паддубны, працуючы ва Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (канал «Расія») асвятляў з пункту гледжання інтарэсаў Крамля практычна ўсе ваенныя канфлікты, у якія Расія непасрэдна арганізоўвала пры ці ўвязвалася Пуціне: напад на Грузію ў 2008-м, вайна ў Сірыі і іншыя.

Прапагандысцкае забеспячэнне вайны ва Украіне Паддубны рабіў з самага яе пачатку, з 2014 года. У яго было больш за 700 тысяч падпісчыкаў.

Акрамя таго, ён быў даверанай асобай Уладзіміра Пуціна на прэзідэнцкіх выбарах у 2018 і 2024. 

За блізкасць да Крамля і прапагандысцкія высілкі Паддубны быў унесены ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Аўстраліі. 

Сёння Яўгеній Паддубны працаваў у Курскай вобласці, апошняе ягонае відэа было апублікавана ў 12:38.

На гэтым відэа Яўгеній Паддубны расказваў пра фантастычныя страты ўкраінцаў — 250 забітых і 750-1000 параненых.

Аднак выглядае, што забітым аказаўся ён сам. У ягоны аўтамабіль нібыта трапіў FPV-дрон. 

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Стала вядома, як рыхтуюцца да магчымага падыходу УСУ на Курскай АЭС

Мінабароны Украіны адмаўляецца каментаваць наступ у Курскай вобласці, а ў Генштабе не бяруць слухаўку

Nashaniva.com