«З расійскага боку іранічна называць гэта правакацыяй». У Дзярждэпе ЗША пракаментавалі ўкраінскую аперацыю ў Расіі

Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Мэцью Мілер, выступаючы падчас брыфінгу, звярнуў увагу на іранічнасць заявы Уладзіміра Пуціна, што цяперашнія падзеі ў Курскай вобласці з'яўляюцца «правакацыяй» Украіны.

07.08.2024 / 22:29

Мэцью Мілер. Скрыншот з відэа

«Я бачыў паведамленні расійскіх уладаў. З іх боку іранічна называць гэта правакацыяй, калі ўлічыць, што Расія парушыла тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны, пачынаючы з 2014 года», — заявіў Мілер.

Пры гэтым ён пацвердзіў, што ЗША «знаходзяцца на сувязі з украінцамі» адносна падзей у Курскай вобласці, але каментаваць замест украінскага боку іх не будуць.

Прэс-сакратар Дзярждэпа таксама дадаў, што рашэнне аб тым, як Украіна праводзіць свае ваенныя аперацыі, «прымае Украіна», а палітыка ЗША адносна магчымасці нанясення ўдараў па расійскай тэрыторыі заходняй зброяй не зведала зменаў.

Падобнай была і афіцыйная рэакцыя Еўрасаюза. Прэс-сакратар Еўрапейскай камісіі па знешнепалітычных пытаннях Петэр Стана на фоне падзей у Курскай вобласці заявіў, што Украіна мае права на самаабарону, у тым ліку і ўдары па расійскай тэрыторыі.

Па словах Стана, паводле міжнароднага права Украіна «мае законнае права абараняцца, у прыватнасці наносячы ўдары па агрэсару на яго тэрыторыі».

«ЕС працягвае цалкам падтрымліваць законнае права Украіны на абарону ад расійскай агрэсіі і яе намаганні ў аднаўленні суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці», — дадаў еўрачыноўнік.

У Курскай вобласці ўвялі надзвычайнае становішча, не кантралююцца 350 кв. км

Загінуў тэлепрапагандыст Яўгеній Паддубны

Мінабароны Украіны адмаўляецца каментаваць наступ у Курскай вобласці, а ў Генштабе не бяруць слухаўку

З'явіліся ФОТА і ВІДЭА, як дзясяткі расійскіх вайскоўцаў бяруцца ў палон у Курскай вобласці

Стала вядома, як рыхтуюцца да магчымага падыходу УСУ на Курскай АЭС

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Nashaniva.com