Параненага расійскага тэлепрапагандыста Паддубнага адправяць у Маскву

Паведамлялася, што Паддубны атрымаў апёкі і траўму галавы.

08.08.2024 / 07:20

У Курскай бальніцы, куды даставілі журналіста пасля ранення, яму правялі ўсе неабходныя даследаванні і прызначылі курс лячэння. Цяпер яго адправяць на лячэнне ў Маскву, піша РБК.

Адразу пасля нападу журналіста даставілі ў курскую бальніцу. Там дактары правялі ўсе неабходныя даследаванні і прызначылі курс лячэння.

Паддубны пацярпеў у выніку атакі дрона 7 жніўня. Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, у бальніцу, яго даставілі ў цяжкім стане. Спачатку журналіста накіравалі ў процішокавае аддзяленне, дзе яму правялі інтэнсіўную тэрапію. Затым дактары выканалі неабходныя абследаванні. Пасля гэтага Паддубнага перавялі ў рэанімацыю, дзе ён прыйшоў у прытомнасць.

Экс-дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Цароў пісаў са спасылкай на прыёмную губернатара Курскай вобласці, што Паддубны атрымаў апёкі і траўму галавы. Пра гэта ж паведамляў тэлеграм-канал Mash.

Здымачная група, якая суправаджала Паддубнага, не пацярпела.

Nashaniva.com