Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў ісці на Харкаў, Адэсу, Днепр, Кіеў і далей

Экс-прэзідэнт Расіі і намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім тэлеграм-канале ў традыцыйным для сябе стылі пракаментаваў сітуацыю вакол Курскай вобласці.

08.08.2024 / 07:35

Фота: Ekaterina Shtukina / Sputnik / AP

«З гэтага моманту СВА (так у Расіі называюць вайну супраць Украіны — НН) павінна набыць адкрыта экстэрытарыяльны характар. Гэта ўжо не проста аперацыя па вяртанні нашых афіцыйных тэрыторый і пакаранні нацыстаў», — кажа былы прэзідэнт Расіі.

«Можна і трэба ісці на землі пакуль яшчэ існуючай Украіны. Да Адэсы, да Харкава, да Днепрапятроўска, да Мікалаева. Да Кіева і далей. Не павінна быць ніякіх абмежаванняў у сэнсе нейкіх кімсьці прызнаваных межаў украінскага рэйха. І пра гэта зараз можна і трэба казаць адкрыта, без сарамлівасці і дыпламатычных рэверансаў. Тэрарыстычная аперацыя бандэраўцаў павінна зняць з гэтай тэмы любыя табу. … Мы спынімся толькі тады, калі палічым для сябе гэта прымальным і выгадным», — кажа Мядзведзеў.

Як глыбока прасунуліся ўкраінцы ў Курскай вобласці да вечара 7 жніўня? 

У Курскай вобласці ўвялі надзвычайнае становішча, пад кантролем Украіны 350 кв. км

«З расійскага боку іранічна называць гэта правакацыяй». У Дзярждэпе ЗША пракаментавалі ўкраінскую аперацыю ў Расіі

Nashaniva.com