Сёння на Алімпіядзе выступіць толькі адна беларуска
Канаістка Юлія Трушкіна ў папярэднім заездзе на 200 метраў паспрабуе прабіцца ў паўфінал. Пачатак а 11:30.
08.08.2024 / 08:16
Фота: olympics.com
У выпадку няўдачы яна сёння працягне барацьбу ў 1/4 фіналу.
На Алімпіядзе ў беларусаў тры медалі: золата і срэбра ў батутыстаў Івана Літвіновіча і Віялеты Бардзілоўскай, срэбра ў весляра Яўгена Залатога.
У Беларусі моцная школа весляроў. Беларусы традыцыйна бяруць медалі ў акадэмічным веславанні і веславанні на байдарках і каноэ. Дастаткова згадаць вялікую Кацярыну Карстэн.
Лідзіруе па медалях зборная ЗША — 94 медалі (27 залатых, 34 сярэбраныя, 32 бронзавыя), у Кітая — 65 (25+23+17), у Аўстраліі — 41 (18+12+11), Францыі — 51 (13+17+21), Вялікабрытаніі — 49 (12+17+20).
У Беларусі ў неафіцыйным заліку 33-е месца.
Што да суседзяў, то Украіна займае 17-ы радок і восем узнагарод (3+2+3), Польшча мае шэсць медалёў, але 34 радок, паколькі ў іх адзін залаты і 1 срэбраны, але чатыры бронзавыя (неафіцыйны камандны залік ідзе па вартасці ўзнагарод). Літва — 3 медалі (0+1+2), Расія толькі срэбра, Латвія медалёў не мае.
З краінаў былога СССР Беларусь абганяе Азербайджан з трыма медалямі (два золаты, адно срэбра), Грузія (у яе адно золата, два срэбры і адна бронза), у Казахстана — сем узнагарод (1+3+3).
За Беларуссю — Узбекістан, які мае тры ўзнагароды (1+0+2), Таджыкістан — 3 (0+0+3), Арменія — 3 (0+2+1), Малдова — 2 (0+0+2).
Да канца Алімпіяды засталося чатыры дні.
Байдарачнік Уладзіслаў Кравец прабіўся ў паўфінал
У інстаграме мемнага стралка з Алімпіяды адшукаўся беларускі след