Сёння — Сусветны дзень катоў

8 жніўня — неафіцыйнае свята катоў і кошак, якое адзначаецца ва ўсім свеце.

08.08.2024 / 09:51

У Дзень катоў людзі аддаюць даніну падзякі гэтым жывёлам за іх заслугі, дэманструюць ім сваё шанаванне і любоў.

Дзень стаў адзначацца ў 2002 годзе, яго прыдумаў міжнародны фонд Animal Welfare. Што праўда, у некаторых краінах гэтае свята адзначаецца ў іншыя дні.

Так, у Японіі Дзень ката адзначаецца 22 лютага. Гэта звязана з тым, што на японскай мове мяўканне кошкі перадаецца як «нян-нян-нян». «Нян» таксама можа азначаць «два», а «два-два-два» можна расцаніць як 22 лютага (другі месяц). У гэты дзень у Токіа праводзяць фестываль Дня катоў, дзе жывёлы выйграюць прызы за самыя ўнікальныя паводзіны.

17 лютага адзначаецца еўрапейскі Дзень катоў.

Nashaniva.com