Баі ў Курскай вобласці — якія мэты могуць пераследваць УСУ?

Украінскія войскі занялі некалькі сёлаў у Курскай вобласці РФ і працягваюць утрымліваць расійскія тэрыторыі. Эксперты ў каментарах для DW распавялі аб імаверных мэтах УСУ.

08.08.2024 / 10:05

 

Разбураныя падчас баявых дзеянняў дамы ў Суджы. Фота: Alexei Smirnov / Telegram

У Курскай вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. Украінскія войскі занялі некалькі вёсак і працягваюць утрымліваць тэрыторыі.

Іх мэтай можа быць адцягненне войска РФ ад асноўнай лініі фронту, мяркуе незалежны расійскі вайсковы эксперт Юрый Фёдараў. 

Паводле яго слоў, украінскіх вайскоўцаў можа быць дастаткова, каб стварыць плацдарм на тэрыторыі РФ, дзе адсутнічаюць сур'ёзныя абарончыя ўмацаванні і дастатковую колькасць войскаў РФ для абароны.

«У Курску знаходзяцца 10-12 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Яны разрозненыя і менш баяздольныя, чым тыя сілы, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у вайне», — кажа ён. Паводле яго ацэнкі, у атацы з боку Украіны можа ўдзельнічаць «прыкладна дзве брыгады, кожная з якіх каля 4 тысяч чалавек». 

З ім згодны незалежны расійскі вайсковы эксперт Ян Мацвееў, які адзначае, што на тэрыторыі РФ могуць знаходзіцца некалькі сотняў украінскіх вайскоўцаў, астатняя частка пакуль знаходзіцца ў рэзерве на тэрыторыі Украіны. На яго думку, калі камандаванне УСУ ўбачыць поспехі ў наступе, то атакуючым сілам могуць перакінуць рэзервы. 

Страта кантролю над часткай тэрыторыі РФ — катастрофа для расійскіх уладаў, кажа ўкраінскі вайсковы эксперт Алег Жданаў.

Ён адзначае, што з 1991 года гэта ўпершыню, калі замежныя войскі кантралююць тэрыторыю РФ.

Жданаў лічыць, што кіраўніцтва Украіны можа выкарыстоўваць сітуацыю для фарміравання больш важкай перамоўнай пазіцыі, калі пачнецца мірны працэс урэгулявання ваеннага канфлікту.

«Палітычнае значэнне гэтага плацдарма або гэтай тэрыторыі нашмат важнейшае, чым ваенны поспех», — кажа ён.

Z-блогер «Записки ветерана» таксама прыходзіць да высновы, што галоўная мэта УСУ — абмен расійскай тэрыторыі на ўкраінскую. «Асноўная задача дадзенага ўварвання УСУ з'яўляецца ўва што б там ні стала заняць як мага больш нашай тэрыторыі, замацавацца і такім чынам падрыхтаваць пляцоўку для «размену» тэрыторый. Іншых тлумачэнняў быць не можа», — піша ён. 

Як глыбока прасунуліся ўкраінцы ў Курскай вобласці да вечара 7 жніўня? 

«З расійскага боку іранічна называць гэта правакацыяй». У Дзярждэпе ЗША пракаментавалі ўкраінскую аперацыю ў Расіі

У Курскай вобласці ўвялі надзвычайнае становішча, пад кантролем Украіны 350 кв. км

Мінабароны Украіны адмаўляецца каментаваць наступ у Курскай вобласці, а ў Генштабе не бяруць слухаўку

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Nashaniva.com