Канаістка Юлія Трушкіна прабілася ў паўфінал
Юлія Трушкіна заняла другое месца ў кваліфікацыі на дыстанцыі 200 м у каноэ-адзіночцы на Алімпіядзе ў Парыжы.
08.08.2024 / 11:48
Фота: НАК
Беларуска саступіла толькі амерыканцы Харысан.
Гэты вынік дазволіў ёй выйсці ў паўфінал, які пройдзе 10 жніўня, як і фінал.
Таксама ў паўфінале ў суботу на байдарцы на дыстанцыі 1000 метраў выступіць Уладзіслаў Кравец.
Нагадаем, што ў мінулую суботу срэбра ў акадэмічным веславанні на 2000 метраў выйграў Яўген Залаты.
Беларусам на Алімпіядзе засталося ўзяць старт у вольнай барацьбе (Магамедхабіб Кадзімагамадаў, субота) і цяжкай атлетыцы (Сюзана Валадзько, 71 кг, пятніца, і Яўген Ціханцоў, 102 кг, субота).
Зборная Беларусі заваявала на Алімпіядзе тры медалі: золата Івана Літвіновіча (батут), срэбра Віялеты Бардзілоўскай (батут) і Яўгена Залатога (акадэмічнае веславанне).