У Беларусі заблакавалі Airbnb, Megogo і Battle.net

На тое, што папулярныя міжнародныя сайты заблакаваныя, звярнуў увагу канал «МотолькоПомоги». Пры спробе іх адкрыць у многіх жыхароў Беларусі з'яўляецца заглушка Мінінфарма, піша канал.

08.08.2024 / 12:36

Megogo — украінскі медыя-сэрвіс для прагляду фільмаў, Airbnb — папулярная платформа для браніравання жылля, на сайце Battle.net можна было купляць і гуляць у гульні ад Blizzard, Hetzner — нямецкі правайдэр.

Як высветліў dev.by, прычынай блакавання сайтаў Міністэрства па падатках і зборах называе запазычанасць па падатках. 

Адзначаецца, што доступ да сайтаў можа быць адноўлены, калі арганізацыі пагасяць падатковую запазычанасць або стануць на ўлік у падатковым органе Беларусі.

Activision-Blizzard і Airbnb абмежавалі працу ў Беларусі пасля пачатку вайны ва Украіне. Blizzard спыніла продажы гульняў, а Airbnb спыніла ўсе аперацыі ў Беларусі і Расіі.

Nashaniva.com