БЕЛ Ł РУС

Грамадства

ГУБАЗіК зладзіў аблаву на ўдзельнікаў пратэстаў у Фаніпалі

8.08.2024 / 13:6

Nashaniva.com

Пакуль вядома пра дваіх арыштаваных, але сілавікі паабяцалі, што пакажуць болей.

Сяргей Гарбуз і Уладзіслаў Маркевіч. Фота з іх старонак у сацсетках

Затрыманыя — 40-гадовы жыхар Фаніпаля Сяргей Гарбуз і 31-гадовы ўраджэнец Жыткавічаў Уладзіслаў Маркевіч. Абодва мужчыны кажуць, што ў 2020-м паўдзельнічалі ў пратэстах.

Відэа з імі было запісана ўчора днём, але апублікаванае сёння. Дата іх затрымання напэўна невядомая.

ГУБАЗіК кажа, што мужчынам пагражаюць крымінальныя справы. Таксама відэа называецца «1 частка», а сілавікі абяцаюць, што затрыманых болей.

Мінулая аблава ў Фаніпалі адбылася троху больш за месяц таму. Тады затрымалі не менш за шэсць чалавек.

Чытайце таксама:

Аблава ў Фаніпалі: за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек

У Мазыры перад прыездам Лукашэнкі двойчы за дзень паказальна затрымалі работніка НПЗ

Яшчэ васьмі жыхарам Брэста далі калонію за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года

Каментары да артыкула