У Мінску вандалы разбурылі зону адпачынку, якую адкрылі месяц таму

Вяровачны гарадок «Космас» пацярпеў ад рук невядомых.

08.08.2024 / 13:56

Фота: Onliner

У Мінску вандалы напалі на зону адпачынку «Космас» з вяровачным гарадком, якую адкрылі ў Фрунзенскім раёне месяц таму.

Вандалы пашкодзілі ўсе зоны вяровачнага гарадка. Невядомыя разрэзалі вяроўкі: дзейнічалі мэтанакіравана, абыходзячы перашкоду за перашкодай, піша Onliner.

Прадстаўнікі «Зелянбуда» ўжо напісалі заяву ў міліцыю. Яны таксама абяцаюць аднавіць зону адпачынку ў бліжэйшы час.

Зону адпачынку адкрылі ў канцы чэрвеня паміж вуліцамі Адоеўскага і Прытыцкага. Акрамя вяровачнага гарадка там абсталявалі дзіцячыя пляцоўкі і пляцоўкі для варкаўта.

Nashaniva.com