У Італіі цану на гавайскую піцу паднялі ў 10 разоў, каб яе не куплялі

Чаму яны так паступілі?

08.08.2024 / 14:21

Піца — традыцыйная страва і гонар Італіі. Таму там вельмі не любяць яе гавайскі варыянт з ананасамі.

Такую страву прыдумалі ў Канадзе ў 1962 годзе. Яна ўвайшло ў складзены нядаўна спіс найгоршых піц італьянскай сельскагаспадарчай асацыяцыі Coldiretti, піша Bild.

А адна з турыстак апублікавала відэа з рэстарана ў Італіі, дзе кошт на гавайскую піцу паднялі ў 10 разоў у параўнанні з астатнімі.

За страву з ананасамі патрабуюць ні многа ні мала 100 еўра. Партал Südtirol News называе гэта «кампенсацыяй» італьянскім кухарам за прыгатаванне чужароднай ежы.

Nashaniva.com