Былая прэм'ерка Бангладэш можа папрасіць прытулку ў Беларусі

Індыйскае выданне Free Press Journal паведамляе, што цяпер экс-прэм'ерка Бангладэш Шэйх Хасіна, якая нядаўна пакінула краіну з-за масавых пратэстаў, знаходзіцца ў Індыі пад узмоцненай аховай. Але заставацца яна там не збіраецца, а сярод месцаў, куды патэнцыйна можа адправіцца, выданне чамусьці згадвае і Беларусь.

08.08.2024 / 15:52

76-гадовая Шэйх Хасіна — дачка першага прэм'ера Бангладэш Муджыбура Рахмана (1971—1975), яго самога і ўсю сям'ю са сваякамі застрэлілі падчас спробы перавароту ў 1975 годзе. Усяго тады забілі 20 членаў сям'і Муджыбура Рахмана. Дзве яго дачкі тады былі за мяжой. Wikimedia Commons

Раней паведамлялася, што палітык планавала папрасіць прытулак у Вялікабрытаніі, але брытанскія ўлады далі зразумець, што не гарантуюць прававой абароны ў выпадку магчымага расследавання масавых пратэстаў у Бангладэш, якія прывялі да гібелі сотняў людзей.

У сувязі з гэтым у якасці патэнцыйных дзяржаў для прытулку Шэйх Хасіна нібыта разглядае Беларусь, ААЭ, Катар, Саудаўскую Аравію і Фінляндыю.

76-гадовая Шэйх Хасіна займала пасаду прэм'ер-міністра Бангладэш цягам 15 гадоў. Палітык падала ў адстаўку і пакінула краіну на фоне масавых пратэстаў, якія працягваюцца ў гэтай краіне з канца ліпеня.

Нобелеўскага лаўрэата Юнуса прызначылі часовым прэм'ерам Бангладэш

84-гадовы нобелеўскі лаўрэат Мухамад Юнус пагадзіўся ўвайсці ў часовы ўрад Бангладэш

Армія Бангладэш заявіла пра стварэнне Часовага ўрада

Пратэсты ў Бангладэш: прэм'ер-міністр пакінула краіну, натоўп захапіў яе рэзідэнцыю

У Бангладэш у сутыкненнях з паліцыяй загінулі 170 чалавек

Nashaniva.com