Мінскаму кухару пагражае да 25 гадоў зняволення па пяці артыкулах — чатыры палітычныя і адзін за педафілію

Раней Алегу Вярцінскаму ўжо прысудзілі пятнаццаць зняволення турмы за згвалтаванне дзіцёнка.

10.08.2024 / 09:30

Алег Вярцінскі. Фота з ягоных Аднакласнікаў

Алегу Вярцінскаму 35 гадоў. Ён родам з Гомеля, але апошнім часам жыў у Мінску. Працаваў кухарам.

У кастрычніку 2021 года яго асудзілі на два гады калоніі па невядомым артыкуле. Наступны суд над Вярцінскім адбыўся ў ліпені 2022 года. Тады яму прысудзілі 15 гадоў строгага рэжыму за ўдзел у пратэстах і згвалтаванне малалетняй.

Справа атрымала новы абарот у сакавіку 2024-га. Тады праўладныя зліўныя каналы напісалі, што Вярцінскага зноўку будуць судзіць за згвалтаванне. Па звестках сілавікоў, у 2012-м ён згвалтаваў у школе 6-гадовага хлопчыка. Сам Вярцінскі казаў, што прыйшоў у школу, каб «скрасці каштоўныя рэчы, але нічога не знайшоў і сышоў».

Мужчына раней з нейкай прычыны некалькі разоў мяняў прозвішчы.

Суд над Вярцінскім пачнецца 19 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе. Яму пагражае да 25 гадоў калоніі.

Судзіць Вярцінскага будуць па пяці артыкулах, з якіх чатыры — палітычныя. Гэта «ўдзел у вайне на тэрыторыі іншай дзяржавы» (ч. 1 арт. 361-3 КК), «распальванне варожасці», (ч. 1 арт. 130 КК), «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК), «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні відавочна малалетняга» (ч. 3 арт. 167 КК).

«Сказаў хлопчыку, што бачыць у ім акцёрскія даныя». Вядомага мінскага артыста судзяць па пяці артыкулах за педафілію

Асуджанага за педафілію экс-рэжысёра «Ералаша» вызвалілі ад пакарання. Ён ваюе ва Украіне

«Халасцяк без вышэйшай адукацыі». У Беларусі вызначылі партрэт тыповага педафіла

Nashaniva.com