У пасёлку ў Гомельскай вобласці ўзровень радыяцыі перавышае норму ў 2,5 раза

З аварыі на ЧАЭС прайшло ўжо 38 гадоў, аднак радыяцыйны фон у Брагіне ўсё яшчэ значна вышэйшы за норму.

08.08.2024 / 23:26

Радыяцыйны фон у гарадскім пасёлку Брагін перавышае норму амаль у 2,5 разу.

Пра гэта расказала начальніца аддзела радыяцыйнага маніторынгу Белгідрамета Зоя Трафімчык на прэс-канферэнцыі, піша Reform.news.

«Фіксуецца забруджванне ў межах ад 0,5 да 0,56 мкЗв/г, пры ўстаноўленай мяжы для Беларусі 0,2 мкЗв/г», — адзначыла Трафімчык.

Яна ўдакладніла, што сітуацыя, калі ўзровень радыяцыі зніжаецца вельмі павольна, не з'яўляецца паўсюднай. Так, у Слаўгарадзе за пяць апошніх гадоў узровень радыяцыі знізіўся на 10% — з 0,2 мкЗв/г да 0,18 мкЗв/г.

Брагінскі раён — адзін з найбольш пацярпелых ад катастрофы на ЧАЭС раёнаў Гомельскай вобласці.

Беларуска атрымала прэстыжную іспанскую прэмію за кнігу пра Чарнобыль

«Разглядаем усю Беларусь». Стала вядома, дзе могуць размясціць пляцоўку для пахавання радыеактыўных адкідаў

У віленскім Беларускім доме зладзілі чарнобыльскую выставу з малюнкам Марыны Золатавай 

Як выглядаюць адселеныя тэрыторыі праз 38 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС ФОТЫ

Nashaniva.com