Генпракуратура анансавала новыя суды па «генацыдзе беларускага народа»
Намеснік кіраўніка следчай групы па крымінальнай справе аб генацыдзе, прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Сяргей Шыкунец заявіў, што да канца года ягонае ведамства збіраецца ініцыяваць яшчэ некалькі спраў супраць нябожчыкаў, піша Sputnik.
08.08.2024 / 17:41
Сяргей Шыкунец
Успомніўшы пра справу супраць абвінавачанага ў спаленні Катыні Уладзіміра Катрука, якога Вярхоўны суд у сакавіку гэтага года прызнаў вінаватым без прызначэння пакарання, Шыкунец сказаў:
«Да канца года мы плануем яшчэ некалькі такіх крымінальных спраў. Разгляд іх у судзе ініцыюем, і будуць крымінальныя працэсы, у нас ёсць спіс такіх вось, як Катрук… Высвятляем абставіны, пераконваемся, што раней тая ці іншая асоба не прыцягвалася да адказнасці», — паведаміў пракурор.
«Актуалізаваць і асучасніць». У Гомелі знайшлі яшчэ аднаго нябожчыка для суда
Хто такі Сымон Серафіновіч — карнік з Міра, якога хочуць судзіць пасмяротна
Вінаваты ў генацыдзе — Вярхоўны суд вынес першы прысуд супраць памерлага
Марзалюк расказаў, якога нябожчыка будуць судзіць наступным пасля Катрука
Хто такі Уладзімір Катрук — карнік Хатыні, якога першым пачалі судзіць пасмяротна