У Расіі забаранілі вайскоўцам на фронце карыстацца смартфонамі
Паводле закона, падпісанага сёння Пуціным, расійскім вайскоўцам забараняюць карыстацца смартфонамі на фронце. За гэта парушэнне ім можа пагражаць да 10 сутак гаўптвахты без суда.
08.08.2024 / 19:01
Фота ілюстрацыйнае
Закон «Аб асаблівасцях прымянення і выканання дысцыплінарнага арышту вайскоўцаў у зоне СВА» распаўсюджваецца на салдат, сяржантаў, старшын, матросаў, мічманаў і прапаршчыкаў. За парушэнне закона пагражае да 10 сутак дысцыплінарнага арышту, які вінаватыя маюць адбываць на гаўптвахце.
У спіс забаронаў уваходзяць, сярод іншага, зносіны з СМІ, нягледзячы на забарону (з расповедам пра сваю дзейнасць або дзейнасць таварышаў па службе), або нашэнне прылад з магчымасцю выхаду ў інтэрнэт. Выключэнне — толькі смартфоны, якія прымяняюцца дзеля службовых мэтаў.
Рашэнне аб дысцыплінарным арышце будзе прымаць камандаванне вайсковай часці ці вайсковая паліцыя.
24 ліпеня гэтую пастанову ўхваліла Дзярждума, пасля чаго законапраект раскрытыкавалі z-каналы, абвінаваціўшы дэпутатаў у «поўным адрыве ад рэалій».
Галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра перавагу Расіі ў тэхніцы і акрэсліў, што рабіць украінцам